
← Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні15 Mar · 1 h 18 min
РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО
РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО
У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.
Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу.